Івацэвіцкія прадпрымальнікі сышлі з сустрэчы з даверанымі асобамі Някляева

На цэнтральным рынку Івацэвічаў адбылася сустрэча выбарцаў з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Кандыдата прадстаўлялі былы міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў і Ганна Канюс. На сустрэчы прысутнічала каля 70 чалавек, паведамляе сайт "Вясна". Івацэвіцкія прадпрымальнікі не захацелі прымаць удзелу ў мерапрыемстве, яны нават згарнулі гандаль і сышлі. Прадпрымальнікі публічна заявілі, што падтрымліваюць Лукашэнку: маўляў, пры ім яны падняліся.

Мерапрыемства доўжылася 40 хвілін. Сустрэчу невядомы чалавек у цывільным увесь час здымаў на відэа.