Каб атрымаць пенсію памерлай бабулі, сын і ўнук прывезлі яе цела на пошту
Адбылося гэта 7 красавіка ў Гомелі. У аддзяленне пошты зайшоў мужчына, які паказаўшы пашпарт сваёй маці, хацеў атрымаць яе пенсію. Па яго словах, яна не змагла сама зайсці ў будынак з-за цяжкага стану здароўя і чакае яго на вуліцы. Калі супрацоўнікі пошты выйшлі, каб удакладніць жаданне жанчыны аддаць сваю пенсію, бабуля ўжо была нежывая.
Распавядае супрацоўніца пошты № 50 горада Гомеля:
“Гэта было відаць па знешнім выглядзе бабулі. Як потым нам казаў сын, у яе былі хранічныя захворванні. І ён сцвярджаў, што калі яны прыехалі, яна была жывая, а памерла яна літаральна перад нашым выхадам. Па словах лекара, з якім я паразмаўляла адразу, яна памерла за 20-25 хвілінаў іхняга прыезду і існуе магчымасць, што яна памерла па дарозе”.
Праваахоўныя органы не могуць дакладна свярджаць пра здзяйсненне злачынства, але тое, што ў гэтай справе не ўсё так “гладка”, — відавочна. Кажа прэс-сакратар УУС Гомельскага аблвыканкаму Ігар Грышкевіч:
“Казаць пра тое, што было здзейснена махлярства як злачынства, мы не маем магчымасці. Два гамельчаніны, сын і ўнук, сталую жанчыну прывезлі на каталцы на маршрутнай таксоўцы.
“Хуткая дапамога”, прыехаўшы, канстатавала, што пенсіянерка ўжо памерла, прыкметаў гвалтоўнай смерці на той момант выяўлена не было. На той момант гаворкі пра махлярства не ішло.
У далейшым, пры з’яўленні прыкметаў махлярства, трэба правесці неабходную праверку. Упершыню за апошнія некалькі гадоў я чую, каб была спроба такога махлярства з памерлай матуляй”.
Дарэчы, памер пенсіі складаў 263 тысячы 490 рублёў. Па беларускім заканадаўстве, родныя, калі яны пражывалі з памерлымі, маюць права на атрыманне іх апошняй пенсіі. Для гэтага трэба звярнуцца ў аддзел сацыяльнай абароны.
На пытнанне, ці зрабіў гэта зараз сын памерлай Зінаіды Піліпаўны, адказвае начальнік аддзела па выплатах пенсій камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Цэнтральнага раёна Гомеля Таццяна Кулеш:
“Так, ён звярнуўся ў аддзел сацыяльнай абароны Цэнтральнага раёну гораду Гомеля, дзе яна пенсіянавалася. Паколькі ён з’яўляецца сынам, яму яна будзе выплачана. Ён сумесна пражываў з памерлай на дзень яе смерці, быў членам яе сям’і, і пенсія будзе выплачаная ў поўным памеры.
Пенсіі ў нас родным выплочваюцца. Справа ў тым, што, уласна кажучы, мёртвую туды-сюды нікуды вазіць не трэба. У нас розныя выпадкі бываюць, людзі паміраюць, потым толькі парадак іншы… Але ж паколькі ён яе сын, права на выплату ён мае, як і на дапамогу на пахаванне”.
Насамрэч жаданне такога віду здабытку грошай не новае. Не так даўно ва Украіне быў выпадак, калі сын для атрымання пенсіі тры гады захоўваў цела свайго памерлага бацькі ў лядоўні.
Нешта падобнае было і ў Расіі, дзе ў 2005 годзе ва Уладзівастоку жанчына чатыры гады атрымлівала пенсію за сваю нябожчыцу матулю.
У Беларусі таксама былі выпадкі такога кшталту. Некалькі гадоў таму супрацоўнікі Бялыніцкага інтэрнату для састарэлых і інвалідаў на працягу 6 месяцаў прысвойвалі пенсіі памерлых жыхароў інтэрнату. Але спроба прывесці памерлага чалавека на пошту — гэта сапраўды нешта новае.
Фота — photo.bymedia.net