Каб атрымаць візу ў польскім консульстве, трэба рэгістравацца праз інтэрнэт

Новыя правілы афармлення візаў пачалі дзейнічаць у Генеральным консульстве Польшчы ў Брэсце. Каб атрымаць візу, спачатку трэба зарэгістравацца праз інтэрнэт.
Перад паездкай на афармленне візы ў Брэст, неабходна зайсці на сайт, запоўніць бланкі дакументаў і зарэгістравацца. Пасля, у абраны дзень, з камплектам неабходных дакументаў трэба з’явіцца ў консульства. Паведамляецца, што такая форма падачы заяўкі абрана для зручнасці прэтэндэнтаў на паездку ў Польшчу.