Каб падтрымаць зборную Беларусі ў Лондане, фанаты заплацяць па 1100 долараў
Больш за 1,1 тысячу долараў давядзецца аддаць беларускім заўзятарам, каб патрапіць у Лондан на матч паміж зборнымі Англіі і Беларусі.
Туры на гульню адборачнага раўнда да чэмпіянату свету-2010 прадае прадпрыемства пры Федэрацыі футбола Беларусі АБФФ-“Падарожжа”. Там распавялі Еўрарадыё, што за пералёт, гатэль, экскурсію і білеты на сам матч давядзецца заплаціць 695 еўра, а гэта больш за 1 тысячу долараў. Яшчэ 114 долараў з вас возьмуць за брытанскую візу.
Менеджэр АБФФ-“Падарожжа”: “695 еўра — месца ў двухмесным нумары, пражыванне, самалёт, квіток на матч, аглядальная экскурсія, трансфер па праграме. То бок, вас сустрэнуць у аэрапорце і завязуць у гатэль, пасля з гатэля завязуць на стадыён туды і назад, а пасля ў назад у аэрапорт. Віза аплачваецца асобна — 114 долараў у консульстве. Калі вы купляеце тур, то мы абавязкова тады забяспечваем падтрымку”.
Але нават калі вы маеце патрэбную суму грошай, гэта яшчэ не дае гарантыі, што на матч вы патрапіце. Асноўныя цяжкасці ўзнікаюць з атрыманнем візы.
Менеджэр: “Амбасада Вялікабрытаніі вельмі прадузята ставіцца да дакументаў, таму неабходныя ўсе фінансавыя гарантыі, што ў вас дастаткова фінансавых, сацыяльных і эканамічных сувязяў з радзімай, то бок гэта наяўнасць дзяцей, жонкі, кватэры, нерухомасці, аўтамабіля і ўсяго такога. А таксама стабільны прыбытак хаця б паўтара мільёна”.
На дадзены момант поўны тур у АБФФ-“Падарожжа” выкупілі каля 90 чалавек. Тыя, хто жадае падтрымаць нашу зборную, змогуць падаваць дакументы да канца наступнага тыдня. Нагадаем, сам матч адбудзецца 14 кастрычніка ў Лондане.