Каб захаваць Радзівілаўскі мост, у Нясвіж выехала Рада Мінкульта
8 чэрвеня на выязное паседжанне ў Нясвіж выехала рада Міністэрства культуры па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Нагодай стала тое, што будаўнікі ледзьве не знішчылі мост Нясвіжскага замка. Мост збудаваны ў 1914 годзе князем Ежы Радзівілам. Дырэктар музея-запаведніка “Нясвіж” Валеры Сталярчук літаральна перагарадзіў дарогу тэхніцы. Трактарам паспелі зруйнаваць слупы на мосце, якія трымалі агароджу. Спадар Сталярчук звярнуўся ў Мінкульт, а таксама да польскіх экспертаў.
Гаворыць сябра Рады, старшыня Грамадскай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Анатоль Бутэвіч.
Бутэвіч: “Вырашана яшчэ раз правесці навуковыя даследаванні. Адзін з членаў Рады Армен Сардараў, які з’яўляецца спецыялістам па мастах, сказаў, што яго калегі-навукоўцы гатовыя правесці даследаванні: якая сітуацыя рэальная? Гэта дазволіць захаваць хаця б галоўную арку моста. Жаданне ўсёй Рады – захаваць. Але калі давядзецца правесці разборку, то - з поўным захаваннем знешняга выгляду”.
У Міністэрстве культуры кажуць, што канчатковае рашэнне будзе прынятае супольна з польскімі навукоўцамі, якія даюць рэгулярныя кансультацыі цягам усяго перыяду рэстаўрацыі Нясвіжскага замка.