Kaiser Chiefs з выхадам новага альбома гатовыя заняць месца Oasis
Гегемоніі Oasis у брытанскай рок-музыцы прыходзіць канец – у гэтым
упэўненыя шустрыя пачаткоўцы Kaiser Chiefs, якія лічаць, што Oasis
даўно ўжо страцілі былую хватку і не здольныя больш прэтэндаваць на
званне «галоўнага брытанскага гурта». «Oasis пагразлі ў сварках і забыліся на музыку, - лічыць вакаліст квінтэта з Лідса Рыкі Уілсан. – Яны лічаць сябе новымі Led Zeppelin, якімі ну ніяк не з'яўляюцца. Іх час беззваротна сышоў. Музыка пастаянна змяняецца і не трывае таптанні на месцы. Лічу, што менавіта мы зараз годныя заняць вакансію лідэра, якая вызвалілася – і мяркую, што гэтак жа думаюць шматлікія аматары музыкі». (Не аспрэчваючы меркаванне Рыкі, адзначым усё ж, што ён памыляецца як мінімум у адным – Oasis лічаць сябе не Led Zeppelin, а ўсё-ткі Beatles, на што неаднаразова намякалі ў сваіх інтэрв'ю).
Скінуць Oasis з іх не надта трывалага трона Kaiser Chiefs плануюць з выпускам новага студыйнага альбома, над якім цяпер працуюць у студыі. Па словах Рыкі Уілсана, асноўная частка працы па запісу дыска, паслядоўніка «Yours Truly Angry Mob» 2007-га года, ужо завершаная – засталіся толькі вакальныя партыі.
«Запэўніваю – гэта лепшае з таго, што мы калі-небудзь рабілі, - традыцыйна абвяшчае вакаліст і лідэр гурта. – І гэта не толькі маё ўспрыманне, але меркаванні нашага менеджэра, якому мы давалі праслухаць запіс. Ён застаўся ў захапленні і прадказвае гэтаму альбому вялікую будучыню».
Назва і дата выхаду дыска пакуль не паведамляюцца. Вядома, што яго прадзюсаваннем займаўся даволі вядомы Марк Ронсан, які працаваў з Лілі Ален і Эмі Уайнхаус.
Kaiser Chiefs прагрымелі ў 2005-м годзе сваім дэбютным альбомам «Employment», які прынёс гурту масу захопленых рэцэнзій і мноства рознай значнасці прэмій, і з тых часоў не змяншаюць абаротаў, паспеўшы ператварыцца ў адзін з самых эфектных «стадыённых» гуртоў новага пакалення.
Фота: www.maximum.ru