Калекцыі Віцебскага краязнаўчага музею пераедуць у КДБ

У хуткім часе усе калекцыі Віцебскага краязнаўчага музею пераедуць у КДБ. Гістарычны будынак — памяшканне былога губернатарскага палаца, дзе зараз месціцца КДБ, будзе прымаць жадаючых дакрануцца да культурнай спадчыны Віцебска.
У ратушы ж, дзе зараз знаходзіцца краязнаўчы музей, запланавана стварыць пашыраную экспазіцыю гістарычнага развіцця рэгіёна. Аб гэтым у ліку іншага шла гаворка на паседжанні абласнога выканкама, прысвечанага праблемам культуры.

У прыватнасці, было адзначана, што ў музычных школах і вучэльнях, культурных установах амартызацыя музычных інструментаў складае 80-100%, а многія бібліятэкі дагэтуль не маюць ніводнага камп’ютара.