Калгасамі ў Беларусі кіруюць паштавікі, міліцыянты і вахцёры

За апошнія два гады ў сельгазарганізацыях Беларусі змяніўся кожны другі кіраўнік. Такія лічбы агучыла начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Любоў Трафімчык. Па ейных словах, у рэгіёнах на месцах не наладжаная сістэмная праца па фармаванні рэзерву на пасады кіраўнікоў гаспадарак з ліку перспектыўных спецыялістаў, якія валодаюць перадавымі тэхналогіямі і сучаснымі метадамі кіравання вытворчасцю. Нярэдкія выпадкі, калі кіраўнік, які не заваліў працу ў адной гаспадарцы, прызначаецца кіраўніком іншай.

Ёсць выпадкі, калі кіраўнікоў сельскіх гаспадарак прыхзначаюць без узгаднення з міністэрствам. Па словах спецыяліста, такое адбываецца ў Брэсцкай, Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Па словах Л.Трафімчык, не зжытыя выпадкі пратэкцыянізму. Яе прыклад яна назвала выпадкі калі кіраўнікамі гаспадарак былі прызначаныя былы службовец паштовага ўпраўлення, супрацоўнік ваенізаванай аховы, былы стралок-радыст, работнік міліцыі.

БЕЛТА