Калі вы адмовіцеся пусціць перапісчыка, вашы дадзеныя возьмуць у ЖЭСе
Калі з-за злых сабак альбо зачыненых дзвярэй перапісчык не патрапіць да людзей і не апытае іх, то анкеты ён запоўніць сам, а за ўкусы атрымае страхоўку Як стала вядома Еўрарадыё, не ўсе беларусы жадаюць пускаць перапісчыкаў у кватэру. Перш за ўсё, асцерагаючыся таго, што пад выглядам перапісчыкаў да іх завітаюць злодзеі. На думку людзей, сучасныя злодзеі могуць знайсці магчымасць займець і пасведчанне перапісчыка, і падобную торбу з кепкай, і адмысловы свісток перапісчыка.
Пра сваё нежаданне пускаць перапісчыкаў у кватэру Еўрарадыё расказала жыхарка Брэста Алена Бялова.
Алена Бялова: “Я ў кватэры адна, і не зусім прыемна, каб хтосьці незнаёмы прыходзіў. У мэтах бяспекі я не вельмі гэтага хачу”.
Еўрарадыё даведалася, ці маюць людзі права не пускаць да сябе перапісчыка і што перапісчыкі мусяць рабіць у тых выпадках, калі ім адмаўляюцца адчыніць дзверы.
Начальнік упраўлення перапісу насельніцтва Белстата Святлана Навасёлава адзначае, што ніякай адказнасці за адмову пусціць перапісчыкаў у кватэру не прадугледжана.
Святлана Навасёлава: “Адказнасці за гэта не прадугледжана. Людзі павінны не перашкаджаць перапісу, але адказнасці за тое, што яны не пройдуць перапіс,— такога няма”.
Для тых, хто баіцца пускаць перапісчыкаў у кватэру, кажа супрацоўніца Белстата, у бліжэйшых школах ствараюцца стацыянарныя ўчасткі па перапісе насельніцтва. Туды можна падысці самастойна і запоўніць анкету.
Але ж ёсць і такія, хто і перапісчыкаў не пускае, і на стацыянарны ўчастак ісці не хоча. Да такіх людзей перапісчык павінен прыйсці тры разы. А пасля можа запоўніць анкету і без вашай дапамогі.
Святлана Навасёлава: “Перапісчык прыйшоў тры разы, яму не адчынілі. І тады загадчык перапіснога ўчастку прымае іншыя дзеянні. Згодна з законам, нам дазволена ўзяць усе звесткі ў жыллёва-эксплуатацыйных службах”.
Такім жа чынам, кажа яна, “перапішуць” і тых, хто проста будзе адсутнічаць дома падчас правядзення перапісу.
Еўрарадыё пацікавілася, якім чынам будуць перапісчыкі падаваць за людзей звесткі, якіх няма ў ЖЭСах. Напрыклад, пра мову.
Святлана Навасёлава: “Будуць запоўненыя адказамі толькі тыя пытанні, на якія ў ЖЭСе мы зможам атрымаць інфармацыю. Астатнія пытанні застануцца не запоўненымі”.
Між тым, на шляху перапісчыкаў да людзей могуць паўстаць не толькі зачыненыя дзверы. Да саміх дзвярэй могуць не пусціць сабакі. Ужо з’явіліся звесткі пра тое, што падчас папярэдняга абыхода свайго ўчастку сабакі пакусалі трох перапісчыкаў у Камянецкім раёне і ў Пінску. А як раней паведамляла Еўрарадыё, усе яны былі застрахаваныя Белстатам ад няшчасных выпадкаў. Ці атрымаюць пакусаныя нейкія выплаты, Еўрарадыё пацікавілася ў начальніка аддзела ўрэгулявання страт Пінскага аддзялення Белдзяржстраха Вольгі Шкаборы.
Вольга Шкабора: “Калі пакусалі сабакі, вашыя перапісчыкі павінны абавязкова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову, зарэгістраваць гэта. Калі будзе прызначана лячэнне — выконваць яго. Атрымаць даведку ў дактароў, прадставіць ў Белдзяржстрах дакумент, што ён з’яўляецца перапісчыкам. Мы гэта ўсё збіраем і будзе нейкая аплата, калі прызначалася пэўнае лячэнне”.
Вось толькі якая гэта будзе аплата, супрацоўніца пінскага Белдзяржстраха пакуль не ведае. Нягледзячы на тое, што, па звестках Еўрарадыё, сума страхоўкі ў выпадку забойства альбо гвалту перапісчыка складае 3 мільёны 300 тысяч рублёў, а пры няшчасных здарэннях — 1 мільён. Вольга Шкабора кажа, што сабраныя ў пакусаных альбо пацярпелых нейкім іншым чынам перапісчыкаў дакументы будуць накіроўваць у цэнтральны офіс у Мінску і там будуць усё пралічваць.
У цэнтральным апараце Белдзяржстраха таксама адказалі, што пакуль назваць суму будучай страхоўкі пакусаным не могуць. А начальнік ўпраўлення перапісу насельніцтва Святлана Навасёлава ўвогуле заявіла, што гэта не нашая справа.
Святлана Навасёлава: “А вас чаго гэта хвалюе? Гэта не вашае пытанне, а пытанне медыцыны і сістэмы сацыяльнага страхавання”.
Праўда, пацвердзіла, што пакусаныя былі і што страхавыя выплаты яны атрымаюць.