Калумбія і Венесуэла аднавілі дыпламатычныя адносіны
Пра аднаўленне дыпламатычных адносінаў з Венесуэлай заявіў калумбійскі прэзідэнт Хуан Мануэль Сантас пасля сустрэчы з венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам у Калумбіі.
Прэзідэнт Венесуэлы абвясціў пра разрыў дыпламатычных адносінаў з Калумбіяй год таму, пасля таго як Багота ў Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў абвінаваціла Каракас у прыёме на венесуэльскай тэрыторыі баевікоў з калумбійскіх паўстанцкіх груповак, перадае Радыё Свабода.