Каля 13 кг марыхуаны затрымалі гродзенскія мытнікі

Амаль 13 кг марыхуаны затрымалі гродзенскія мытнікі на беларуска-польскай мяжы. Зранку 5 чэрвеня ў памежным пункце "Брузгі" ў грамадзяніна Расіі, які рухаўся з Польшчы, у скрынках з пральным парашком мытнікі знайшлі 33 пакеты з расліннай масай зялёнага колеру. Пры ўскрыцці пакетаў і папярэднім экспрэс-аналізе выявілася, што расіянін спрабаваў завезці на тэрыторыю нашай краіны марыхуану вагой 12.920 грамаў.

БелаПАН