Каля 20 беларусаў прыляцяць сёння з Лівіі ў Маскву

Каля 20 беларусаў будуць дастаўлены сёння з Лівіі ў Маскву самалётам расійскага МНС. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

Пасольству Беларусі ў Расіі дадзены адпаведныя даручэнні па прыёме беларускіх грамадзян у Маскве. Консульскія працаўнікі выедуць у маскоўскі аэрапорт Дамадзедава для сустрэчы грамадзян. Падчас знаходжання ў Маскве яны будуць забяспечаны транспартам, гасцініцай, а таксама квіткамі для вяртання ў Мінск.

Фота: focus.ua