Каля 30 беларусаў назіраюць за блакадай "цягніка смерці" ў Нямеччыне
У акцыі супраць захавання ядзерных адкідаў "Кастор" удзельнічаюць больш за 30 беларусаў. Агулам на акцыі прысутнічае каля 50 тысяч чалавек. Удзельнікі спыняюць цягнік, які вязе ядзерныя адкіды ў нямецкі могільнік. Колькасць адкідаў сёлета рэкордная – 154 тонны. Пратэстоўцы спрабуюць блакаваць рэйкі. З беларусаў на акцыю прыехалі прадстаўнікі партыі "Зялёных", грамадскага аб’яднання "Экадом", грамадзянскай кампаніі "Наш дом". Яны маюць статус назіральнікаў. Удзельнічаць у блакадзе рэек не маюць права, бо не маюць нямецкага грамадзянства. Пра гэта Еўрарадыё распавяла ўдзельніца "Кастора", кіраўніца кампаніі "Наш дом" Вольга Карач.
Карач: "Гэта самая вялікая акцыя пратэсту ў Гарлебене, якая была за ўсю гісторыю. Беларусы застаюцца мінімум да 10-га. Цягнік чакаецца сёння-заўтра. Людзі кладуцца на рэйкі, прыкоўваюць сябе да іх. Нямецкія паліцаі вельмі ветлівыя, але толькі пад камерамі. Ноччу, калі мас-медыя няма, можна і дубінкай атрымаць па галаве".
Акцыя праходзіць у Нямеччыне з 1977 года. У ёй удзельнічаюць палітыкі, фермеры, некаторыя прадстаўнікі мясцовай улады. Сёлета пратэст накіраваны ў прыватнасці супраць курса Ангелы Меркель на далейшае выкарыстанне АЭС.
Цяпер цягнік ужо праехаў мяжу паміж Францыяй і Нямеччынай і накіроўваецца ў Гарлебен, дзе праходзіць блакада.