Каля 40% індывідуальных прадпрымальнікаў удзельнічаюць у страйку

Каля 40% індывідуальных прадпрымальнікаў удзельнічаюць у папераджальным агульнанацыянальным страйку, які сёння праходзіць у Беларусі. Паводле звестак кіраўніка арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, часткова не працуюць прадпрымальнікі на буйных рынках у Мінску, Барысаве, Слуцку, Салігорску, Пінску, Віцебску.  Такім чынам індывідуальныя прадпрымальнікі выказваюць сваю нязгоду з рашэннямі ўладаў у сферы малога бізнэсу і запланаванымі новаўвядзеннямі (з 2009 года на ІП распаўсюджваецца парадак працы, які дзейнічае для юрыдычных асобаў), адзначае БелаПАН.

Удзельнікі страйку патрабуюць ад уладаў прыняцця закону аб малым і сярэднім бізнэсе. На 15 снежня ў Мінску запланаваная акцыя "Марш прадпрымальнікаў", удзельнікі якой таксама будуць пратэставаць супраць новых умоваў працы ІП.