Каля 50 тысяч мінчукоў не хочуць ставіць лічыльнікі вады ў кватэрах

Каля 50 тысяч жыхароў беларускай сталіцы не хочуць ставіць лічыльнікі вады ў сваіх кватэрах. Пра гэта заявіў дырэктар Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віктар Вараб'ёў.  Паводле яго словаў, сярод асноўных прычын на першым месцы - капітальны рамонт дамоў. 17 тысяч чалавек спадзяюцца, што з-за гэтага лічыльнікі ім паставяць бясплатна.

Столькі ж людзей спасылаюцца на адсутнасць сродкаў. Каля 10 тысяч чалавек ніяк не аргументуюць сваю адмову, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".