Каля Акадэміі навук збіраюцца ўдзельнікі "Еўрапейскага маршу"

Каля Акадэміі навук зараз збіраюцца ўдзельнікі "Еўрапейскага маршу", іх каля 150 чалавек. З'явілася вялікая расцяжка з надпісам "Свабоду Казуліну!". Яе трымае Сяргей Скрабец.  Каля Акадэміі навук з'явіўся Віктар Івашкевіч, кіраўнік аргкамітэту акцыі. Ён разгарнуў сцяг Еўрасаюзу, паведамляе сайт nn.by.