Каля аўтарынка на МКАД легкавік збіў мужчыну, ён памёр
Пешаход ішоў з боку рынка і вырашыў перабегчы дарогу, нягледзячы на тое, што побач ёсць падземны пераход.
У выніку аўтамабіль Renault яго збіў. Медыкі адразу ж устанавілі алкагольнае ап'яненне пешахода. 63-гадовы мужчына атрымаў цяжкую траўму галавы. Дактары не змаглі выратаваць яго жыццё, пацярпелы памёр у бальніцы праз 10 гадзінаў пасля здарэння, паведамляе сайт onliner.by.
Фота — onliner.by