Каля беларуска-літоўскай мяжы на злёт сабралася праваслаўная моладзь
Праваслаўная моладзь сабралася на ваенна-патрыятычны спартовы злёт каля беларуска-літоўскай мяжы, на базе Смаргонскага памежнага атраду. Ён прысвечаны 90-годдзю памежных войскаў Беларусі і 400-годдзю з дня памяці князя Канстанціна Астрожскага. Як паведамляе "Наша ніва", у злёце, які працягнецца да 22 чэрвеня,
прымаюць удзел 11 каманд праваслаўнай моладзі з усіх япархій краіны,
святары і вайскоўцы.
Цягам шасці дзён удзельнікі наведаюць месцы баёў Першай сусветнай вайны, памежную заставу "Лынтупы" і камэндатуру "Гудагай", дзе азнаёмяцца з умовамі службы і побыту вайскоўцаў. Таксама для праваслаўнай моладзі правядуць заняткі па агнявой і страявой падрыхтоўцы.