Каля будынку КДБ сабраліся некалькі дзясяткаў сілавікоў "у цывільным"
На 18 гадзінаў сваякі і сябры палітвязняў заклікалі ўсіх неабыякавых людзей прыйсці да будынку КДБ — каб выказаць падтрымку тым, хто цяпер за кратамі.
Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн, у 17.50 у скверыку Дзяржынскага каля КДБ яшчэ не было ўдзельнікаў. Затое было некалькі дзясяткаў сілавікоў у цывільным, у якіх пад курткамі працавалі рацыі. Каля цэнтральнага ўваходу ў КДБ дзяжурылі чацвёра ахоўнікаў у форме.
Да журналістаў выйшаў прадстаўнік КДБ. Ён заявіў, што калі журналісты будуць здымаць будынак Камітэту дзяржбяспекі, то іх затрымаюць. Прадставіцца ён адмовіўся.