Каля Іўя працаўнікі электрасетак скралі каля чатырох кіламетраў дроту
Каля чатырох кіламетраў электрычнага дроту скрадзена каля Іўя. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага
аблвыканкаму, злачынцамі выявіліся два супрацоўнікі раённых
электрасетак.
На іх след удалося выйсці праз жыхара вёскі Геранёны, якому яны за 898 тысяч рублёў прадалі 500 кг алюміневага дроту. На гэты момант расследаванне працягваецца.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
На іх след удалося выйсці праз жыхара вёскі Геранёны, якому яны за 898 тысяч рублёў прадалі 500 кг алюміневага дроту. На гэты момант расследаванне працягваецца.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна