Каля магілёўскага суда, дзе судзяць Фінькевіча, людзі скандуюць “Свабоду!”
Каля 60 чалавек знаходзяцца каля будынка магілёўскага гарадского суда, дзе сёння пачаўся працэс над Артурам Фінькевічам. Дзяўчаты апранутыя ў майкі са словамі “Свабоду Фінькевічу!”, трымаюць у
руках партрэты палітвязня і скандуюць: “Свабоду!”. Міліцыянты да іх не
падыходзяць, паведамляе “Хартыя-97”.
Нагадаем, у залу суда першымі прапусцілі студэнтаў інстытута правазнаўства. Магчыма, з-за гэтага там не хапіла месца для ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць моладзевага актывіста.
Як паведаміў Еўрарадыё Павел Севярынец, іх сёння сабралося больш за сотню чалавек. Сярод іх – Мікола Статкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, Іна Кулей, дыпламаты, інфармуе “Наша ніва”.