Каля мяжы з Беларуссю праходзяць вучэнні NATO

Двухдзённыя вучэнні ваенна-паветраных сілаў NATO пачаліся ў аўторак у Літве, Латвіі і Эстоніі. У іх удзельнічаюць знішчальнікі Чэхіі, а таксама амерыканскі ваенна-транспартны самалёт С-130.
"Дадзеныя вучэнні з'яўляюцца яшчэ адным пацверджаннем узмацнення ўсебаковай інтэграцыі краін Балтыкі ў NATO", — цытуе словы міністра абароны Літвы Расы Юкнявічэне ИТАР-ТАСС.