Каля станцыі метро "Каменная горка" адбыўся пажар у Green City (фота)
Пажар у шматпавярховым будынку быў хутка ліквідаваны.
Вось што рапавёў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі:
"Было ўзгаранне будаўнічых рыштаванняў на новабудоўлі. Яно ліквідаванае. Адбылося гэта прыкладна на ўзроўні 3-га і 4-га паверхаў, ніхто не пацярпеў. Але дыму, вядома, было шмат".
"Green City" — "унікальны комплекс для паспяховага вядзення бізнесу". Яго агульная плошча — 83 тысячы квадратных метраў. Будаўніцтва мусіць быць завершанае да вясны 2014 года.
Фота з сацыяльных сетак.