Каля завода ядахімікатаў у Пухавіцкім раёне пройдзе чарговы мітынг
Мітынг супраць парушэння правоў чалавека пры будаўніцтве завода ядахімікатаў пройдзе 25 красавіка з пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Заяўку на правядзенне акцыі падаў першы сакратар Мінскага абкама Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Абразоўскі. Як паведамляе "Белорусский партизан", якраз напрыканцы красавіка прадпрыемства, якое месціцца каля пасёлкаў Дружны, Свіслач і Рудзенск, плануе выпусціць першую партыю прадукцыі. Пры гэтым ачыстныя збудаванні дагэтуль адсутнічаюць.
Як мяркуе Сяргей Абразоўскі, у мітынгу могуць узяць удзел як мінімум каля 300 чалавек. Людзі будуць пратэставаць супраць будаўніцтва завода з парушэннем усіх экалагічных нормаў.
Як мяркуе Сяргей Абразоўскі, у мітынгу могуць узяць удзел як мінімум каля 300 чалавек. Людзі будуць пратэставаць супраць будаўніцтва завода з парушэннем усіх экалагічных нормаў.