Каманда БДУ выйграла Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па "Што? Дзе? Калі?"
Каманда БДУ "Хорошо темперированный клавир" выйграла Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па "Што? Дзе? Калі?". Турнір прайшоў 27-28 сакавіка ў пскоўскім "Доме саветаў" — будынку гарадской адміністрацыі.
Удзел у спаборніцтвах узялі 48 студэнцкіх зборных з найбольш вядомых універсітэтаў Расіі, Украіны і Беларусі. Таксама планаваўся ўдзел каманды з Эстоніі, але зборная Тартускага ўніверсітэта ўсё ж да Пскова не даехала.
Спярша нічога не абяцала беларускім знатакам перамогі. У першай заліковай гульні турніра — "Хет-трык" — яны занялі толькі пятае месца.
Але ў "Што? Дзе? Калі?" беларусы згулялі нашмат лепш. Ад бліжэйшых пераследвальнікаў — каманды "Toulouse Lautrec" з МДУ — яны часам адрываліся на тры дакладныя адказы. У выніку — перамога з мінімальнай перавагай: "Хорошо темперированный клавир" дакладна адказаў на 48 пытанняў з 60, а студэнты з Масквы — толькі на 47.
Па словах капітана каманды "Хорошо темперированный клавир" і жаночай зборнай беларускага тэлеклуба "Што? Дзе? Калі?" Алены Повышавай, у якасці прызоў зборная БДУ атрымала мех фірмовых пскоўскіх сняткоў і традыцыйныя кнігі:
Алена Повышава: "У нас нават нарадзілася такое прыслоўе: з'ездзілі ў Пскоў — паелі сняткоў. А з кніг асабіста я ўзяла сабе "93 год" Віктора Гюго".