Каманда партыі левых "Справядлівы свет" выйграла "Кубак Свабоды"
Пераможцам 14-га турніру па футболе "Кубак Свабоды" памяці палітыка Генадзя Карпенкі стала каманда Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". У фінальным матчы яна перамагла каманду руху "За Свабоду" з лікам 3:1. Як адзначае БелаПАН, беларускія левыя становяцца пераможцамі турніру другі год запар.
Каманда Партыі БНФ у матчы за трэцяе месца з лікам 5:2 перамагла зборную Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Сёлета ўдзел у турніры бралі шэсць каманд — Аб`яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Партыі БНФ, руху "За Свабоду", Беларускай асацыяцыі журналістаў і аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". У турніры ўдзельнічалі вядомыя палітыкі Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук, Алесь Лагвінец.