Каманда Службы бяспекі кіраўніка Беларусі выйграла турнір целаахоўнікаў
Каманда Службы бяспекі кіраўніка Беларусі стала пераможцам міжнароднага турніра целаахоўнікаў, які ўпершыню праходзіў у Мінску. На другім месцы - каманда спецпадраздзялення "Альфа" КДБ Беларусі, на трэцім - Кіеўская асацыяцыя целаахоўнікаў.
Як паведамляе БЕЛТА, у асабістым першынстве ў абарончай стральбе перамог афіцэр Службы бяспекі кіраўніка Беларусі, а ў экстрэмальным кіраванні супрацоўнік цэнтра бяспекі "Славяне" з Украіны.
Нагадаем, у турніры ўдзельнічалі 10 каманд прафесіяналаў з Беларусі, Украіны, Расіі і некаторых іншых краін.