Каманды шасці краін павіншуюць мінскае “Дынама” з 80-годдзем

Сёння ў беларускай сталіцы стартуе міжнародны юнацкі турнір, прысвечаны 80-годдзю футбольнага клуба "Дынама" (Мінск).  У спаборніцтвах прымуць удзел 17-гадовыя футбалісты з шасці краін. Пра гэта паведаміў спартовы дырэктар дынамаўскага клуба Сяргей Бароўскі.

У Мінск прыехалі футбалісты з Італіі, Расіі, Украіны, Славакіі і Турцыі. Нашу краіну прадставяць юныя футбалісты зборнай Беларусі, мінскага "Дынама" і сталічнай вучэльні алімпійскага рэзерву. Дарэчы, у склад італьянскай каманды "Салента" уваходзіць сын вядомага беларускага футбаліста Сяргея Алейнікава Артур.

Не выключана, што ён неўзабаве будзе ўключаны ў юнацкую зборную Беларусі..

БЕЛТА