Камары з Таіланду заразілі жыхара Магілёва экзатычнай хваробай
Ліхаманку дэнге прывёз у Беларусь жыхар Магілёва. Ён адпачываў у Таіландзе разам з сям’ёй. Гэтая хвароба перадаецца праз укусы камароў і маскітаў.
Умоваў для распаўсюду хваробы ў нас няма, распавёў Еўрарадыё лекар-эпідэміёлаг магілёўскага цэнтра эпідэміялогіі Антон Цвірбут.
Цвірбут: "Гэта звычайны завозны выпадак. Ніякай трагедыі няма. Ён адпачываў, а камары яму ж нічога не сказалі. Трансмісійны тып перадачы: праз камара. Гэта адна з ліхаманак. Можа быць з гемарагічным сіндромам. Я працую ў ахове здароўя ужо больш за 45 гадоў і гэта першы выпадак у маёй практыцы".
Эксперт адзначыў, што ў экзатычных краінах трэба сцерагчыся укусаў камароў ці маскітаў. Трэба карыстацца мазямі ці маскітнымі сеткамі, дадаў Цвірбут.