Каментатар Парамыгіна — лідэр глядацкіх сімпатый між заўзятараў біятлону

Белтэлерадыёкампанія вызначае сімпатыі заўзятараў біятлона. Як паведамляе БЕЛТА, для высвятлення глядацкіх сімпатый на партале www.tvr.by праводзіцца інтэрнэт-апытанне: "Каму з каментатараў Вы аддасце перавагу пры вядзенні трансляцый "Чэмпіянату свету па біятлоне - 2009"? Да пачатку спаборніцтваў усё жадаючыя могуць аддаць свой голас аднаму з наступных каментатараў: Аляксандру Казюкевічу, Уладзіміру Навіцкаму, Святлане Парамыгінай, Марце Скавінскай.

На раніцу 13 лютага заўзятары аддалі перавагу Святлане Парамыгінай: за яе прагаласавалі 12 тыс. 732 чалавекі. За Ўладзіміра Навіцкага — 2 тыс. 775, за Аляксандра Казюкевіча — 2 тыс. 189, а Марту Скавінскую жадаюць пачуць 2 тыс. 18 заўзятараў. Агулам у інтэрнэт-апытанні ўжо прынялі ўдзел 19 тыс. 714 чалавек.

Чэмпіянат свету па біятлоне стартуе 14 лютага ў Пхенчхане (Карэя).