Камісія Мінпрацы скончыла расследаванне здарэння на “Пінскдрэве”
Газета “Пінскі веснік” надрукавала заключэнне расследавання камісіі Дзяржінспекцыі працы, якое праводзілася ў холдынгу “Пінскдрэў”.
Камісія зрабіла высновы, што кіраўніцтва “Пінскдрэў ДСП” і ЗАТ “Холдынгавая кампанія Пінскдрэў” не надавалі ўвагі забеспячэнню пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі і ўтварэнню здаровых і бяспечных умоваў працы. Гэта і прывяло да выбуху ў галоўным корпусе завода па вытворчасці пліт ДСП.
Абсталяванне па вытворчасці паліўных гранул было змантавана без праектнай і тэхнічнай дакументацыі. Матэрыялы праверкі перададзены ў Генеральную пракуратуру Беларусі.
Нагадаем, што 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” адбыўся выбух, у выніку якога 14 чалавек загінула, 8 — атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.