Камісія завяршыла расследаванне авіякатастрофы пад Ганцавічамі
Матэрыялы расследавання накіраваныя міністру абароны Юрыю Жадобіну і ў Савет бяспекі, інфармуе БелаПАН. Вынікі працы адмысловай камісіі, якая расследавала прычыны авікатастрофы з МІГ-29, пакуль не абвяшчаюцца.
Камандуючы войскамі ПВА зняў часовую забарону на палёты МІГ-29. Такая забарона была ўведзеная пасля авіякатастрофы. Нагадаем, 23 верасня ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці разбіўся вайсковы самалёт. Абодва лётчыкі - Аляксандр Жыгайла і Сяргей Каваленка - загінулі.
Сваё расследаванне праводзіць і Вайсковая пракуратура Беларусі. Яно пакуль не завершанае, распавёў Еўрарадыё супрацоўнік Вайсковай пракуратуры Ігар Шарстнёў.
Шарстнёў: "У нас следства ідзе. Ніякай інфармацыі да завяршення следства мы распаўсюджваць не будзем".