Камітэт ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы Судаленкі
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2004 годзе дзяржава парушыла права гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі абіраць і быць абраным.
Як паведаміў Судаленка, ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Хойніцкай выбарчай акрузе. Яго не зарэгістравалі, так як было няправільна ўказана месца працы. У анкеце ён ўказаў, што з`яўляецца юрысконсультам, адпаведна з працоўнай кнігай. І не указаў, што з'яўляеццае старшынёй гарадской арганізацыі "Прававая ініцыятыва", бо гэта грамадская пасада. Нагодай для адмовы ў рэгістрацыі камісія назвала і той факт, што ён распаўсюджваў улёткі, растлумачыў праваабаронца.
Цяпер дзяржава павінна забяспечыць Судаленку эфектыўны сродак прававой абароны, у тым ліку і кампенсацыю.