Камітэт абароны журналістаў заклікаў спыніць падаўленне незалежных СМІ
Камітэт абароны журналістаў 11 студзеня заклікаў беларускія ўлады спыніць падаўленне незалежных сродкаў масавай інфармацыі, паведаміў БелаПАН навуковы супрацоўнік камітэта Музафар Сулейманаў.
Сулейманаў адзначыў, што КДБ Беларусі працягвае праводзіць рэйды ў рэдакцыях, канфіскоўваць рэпарцёрскае абсталяванне з выданняў і кватэр журналістаў, утрымліваць пад вартай незалежных і апазіцыйных супрацоўнікаў СМІ, а таксама ўздзейнічаць на іх сем'і.
Камітэт абароны журналістаў — незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. Дэкларуе сваімі мэтамі садзейнічанне свабодзе прэсы ва ўсім свеце і абарону права журналістаў на асвятленне навін без страху расправы.