Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі правярае цэны на гародніну

Механізм цэнаўтварэння на айчынную гародніну вырашыў праверыць Камітэт дзяржкантролю Беларусі. Намеснік старшыні Камітэта Сяргей Бараноўскі днямі заявіў, што пытанне вельмі сур’ёзнае. Трэба разабрацца, чаму, напрыклад, памідоры з Іспаніі больш танныя, чым памідоры, якія выраслі ў Беларусі. Праверкі ўжо распачаліся, але вынікаў пакуль няма, распавялі Еўрарадыё ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Беларусі:

“Вынікаў яшчэ няма, праверкі толькі цяпер праводзяцца. Вытворцаў правяраюць, рознічны гандль. Пакуль праверкі толькі пачаліся, рана яшчэ казаць пра нейкія вынікі”.