Камітэт дзяржкантролю ўзяўся за арганізацыі, дзе плацяць нізкія заробкі

Камітэт дзяржкантролю Беларусі ў найбліжэйшы час праверыць прыватныя прадпрыемствы, дзе заробкі меншыя за 400 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА. На сённяшні дзень ужо выявілі 400 суб’ектаў гаспадарання, на якіх заробкі выдаюць у канвертах. Распачата 11 крымінальных справаў. Кіраўнік адной такой арганізацыі выплаціў работнікам у абыход падатковай 160 мільёнаў рублёў. У Мінску ёсць болей за 20 арганізацый, дзе сярэдні заробак работнікаў ніжэйшы за 200 тысяч рублёў. Па Мінскай вобласці такіх арганізацыі 140.