Камітэт "Пісьменнікі ў турме" патрабуюць вызвалення палітвязняў
Паведамляе Радыё Свабода.
Камітэт Міжнароднага ПЭН-клуба "Пісьменнікі ў турме" (The Writers in Prison Committee - WiPC) апублікавалі заяву, у якой выказваецца глыбокая занепакоенасць пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі і лёсам журналістаў, дэмакратычных актывістаў і пісьменнікаў, сярод якіх ёсць сябры Беларускага ПЭН-цэнтр
У заяве адзначаецца, што яны працягваюць знаходзіцца пад вартай, з імі дрэнна абыходзяцца, і ім пагражае судовы пераслед. Камітэт заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх журналістаў і актывістаў, якія былі затрыманыя за ажыццяўленне свайго права на свабоднае выказванне думак, спынення палітычна матываваных крымінальных спраў і поўнага і належнага расследавання паведамленняў пра факты жорсткага абыходжання.
У заяве персанальна называюцца Павел Севярынец, Аляксандар Фядута, Наталля Радзіна, Зміцер Бандарэнка, Ірына Халіп.