Кампаніі з Люксембурга адмовілі ў бурых вуглях і гаручых сланцах
Урад Беларусі скасаваў інвестыцыйныя дамовы з люксембургскай інвестыцыйнай групай Polar Stars Group S.A., згодна з якімі планавалася рэалізацыя праектаў "Арганізацыя глыбокай перапрацоўкі бурых вуглёў" і "Арганізацыя глыбокай перапрацоўкі гаручых сланцаў". Такое рашэнне змешчанае ў пастанове Савета міністраў №4 і звязанае з неналежным выкананнем дамоўных абавязальніцтваў з боку інвестгрупы, якой перадалі для распрацоўкі Жыткавіцкае і Брынеўскае радовішчы бурых вуглёў у Гомельскай вобласці. Інвестар так і не распачаў рэалізацыю праекта.
Нагадаем, у верасні 2007 года прадстаўнікоў Polar Stars Group прымаў Аляксандр Лукашэнка, якому былі прадстаўленыя на ўхваленне гэтыя інвестдамовы, перадае ПРАЙМ-ТАСС.
Нагадаем, у верасні 2007 года прадстаўнікоў Polar Stars Group прымаў Аляксандр Лукашэнка, якому былі прадстаўленыя на ўхваленне гэтыя інвестдамовы, перадае ПРАЙМ-ТАСС.