Кампанія "Гавары праўду!" не прызывала прыходзіць 20 снежня на плошчу
Кампанія "Гавары праўду!" не прызывала сваіх прыхільнікаў прыходзіць 20 снежня на акцыю, – паведаміла палітолаг, актывіст кампаніі Святлана Навумава. "Але мы нікому не забараняем гэта рабіць. Таму я думаю, што нейкая акцыя адбудзецца. Я не думаю, што яна будзе шматлікая. Але гэта адчайны пратэст, які сёння ёсць у сэрцах многіх людзей, ён, натуральна, будзе атрымоўваць некаторае выйсце і ўладам давядзецца з гэтым мірыцца".