Кампенсацыя за гульца БАТЭ Сівакова складае больш за 500 тысяч еўра

Гендырэктар ФК БАТЭ Міхаіл Дземянцэвіч пракаментаваў сітуацыю з паўабаронцам 21-гадовым Міхаілам Сіваковым. Напярэдадні ў расійскіх інтэрнэт-выданнях з'явілася інфармацыя, што ён можа працягнуць сваю футбольную кар'еру ў італьянскім "Кальяры". Паводле слоў Дземянцэвіча, у адпаведнасці з правіламі ФІФА і УЕФА, за пераход футбаліста ва ўзросце да 23 гадоў нават пасля заканчэння тэрміна кантракту мусіць быць выплачаная кампенсацыя. Паводле дзейнай методыкі, у выпадку з Сіваковым сума складае больш за паўмільёны еўра. Аднак, паводле інфармацыі агентаў, якія вядуць перамовы, італьянскі клуб гатовы заплаціць значна менш, кажа Дземянцэвіч.

Ён сцвярджае, што БАТЭ зацікаўлены ў працягу супрацоўніцтва з маладым футбалістам і на працягу года Сівакову неаднаразова прапаноўвалася працягнуць кантракт са значным павялічэннем яго заробку, у тым ліку з набыццём для яго двухпакаёвай кватэры. Аднак ён кожны раз альбо адмаўляўся, альбо цягнуў з адказам.

"У сітуацыі, якая склалася, клуб лічыць няправільным адпускаць гульца на якіх-небудзь іншых умовах, акрамя пазначаных у міжнародных правілах. БАТЭ не збіраецца ахвяраваць сваімі інтарэсамі на карысць інтарэсаў футбаліста, які яго пакідае, а тым болей на карысць яго агентаў", - заявіў гендырэктар ФК БАТЭ.

Разам з тым, кіраўніцтва БАТЭ гатовае шукаць магчымасці для вырашэння супярэчнасцяў і "пры неабходнасці садзейнічаць аператыўнаму ад'езду Міхаіла ў Італію".

Прессбол