Камп'ютаршчыкі і радыётэхнікі атрымаюць спецыяльнасці цесляроў і муляроў
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі атрымліваюць дадатковыя спецыяльнасці муляроў і цесляроў у адным з мінскіх прафесійна-тэхнічных каледжаў. Асвойваць іх яны будуць пасля вучобы ва ўніверсітэце ў другую змену.
Універсітэт бярэ выдаткі за навучанне на сябе, а летам студэнты будуць прымяняць новыя ўменні і свае рукі на рамонце ўніверсітэцкіх інтэрнатаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прарэктар па вучэбнай працы БДУІР Аляксандр Хмыр:
“Так, гэта ў другую змену, пасля асноўнай вучобы яны там вучацца. Гэта студэнцкія будаўнічыя атрады адраджаюцца. У нас, у Беларусі, яны заўсёды былі. Гэта нармальная ініцыятыва і жаданне студэнтаў падпрацаваць летам. У нас ёсць штаб працоўных спраў. Займаецца працаўладкаваннем студэнтаў на працягу ўсяго навучальнага года. Я лічу, што моладзь павінна зарабляць на свае праблемы”.
Па словах прарэктара, на рамонце інтэрната студэнты змогуць зарабіць прыкладна мільён рублёў за месяц. Усе жадаючыя з любога факультэта маюць магчымасць паўдзельнічаць у працы ў складзе будаўнічых атрадаў. На працягу года штаб працоўных спраў універсітэта ўладкоўвае прыкладна 2300 сваіх студэнтаў.