Камунальнікі аднавілі падачу цяпла і вады ў дамы на вуліцы Берута

9 студзеня каля 10-й гадзіны ў Мінску па вуліцы Берута прарвала цеплатрасу. Рамонтныя работы занялі цэлы дзень. Як паведамляе прэс-служба МНС, падачу цяпла і гарачай вады ўдалося аднавіць толькі каля 12-й гадзіны ночы.

Без ацяплення заставаліся дамы №№14, 16 корпусы 1, 2, 3, без гарачага водазабеспячэння — дом №18 корпусы 1 і 2. Як паведамляла Еўрарадыё, без ацяплення заставалася таксама дзіцячая паліклініка №16 па вуліцы Адоеўскага, 45. Акрамя таго, у размыты вадой грунт праваліўся аўтамабіль, прыпаркаваны на вуліцы Берута.

Фота — onliner.by