Канадка ўдзельнічае ў Алімпіядзе на шостым месяцы цяжарнасці

Запасная жаночай зборнай Канады па кёрлінгу Крысці Мур напрыканцы траўня павінна стаць мамай. Нягледзячы на сваё становішча, 30-гадовая спартоўка без праблем выходзіць на лядовую дарожку, з задавальненнем прыняла запрашэнне ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях, адзначае "Прессбол". Жанчына гатовая ў выпадку неабходнасці згуляць ужо ў аўторак, калі ў Ванкуверы стартуюць матчы групавога турніру. Пры гэтым Мур - ужо не першая цяжарная спартоўка ў гісторыі кёрлінгу.