Канадскі хакейны трэнер Джон Пэдак адмовіўся ачоліць мінскае "Дынама"
Джон Пэдак, былы галоўны трэнер клуба НХЛ "Атава сенатарс", адмовіўся ачоліць мінскае "Дынама". Нагадаем, з наступнага сезона сталічны клуб будзе выступаць у
Кантынентальнай хакейнай лізе.
Паводле звестак БЕЛТА, канадзец спаслаўся на сямейныя абставіны і складанасці з афармленнем страхоўкі для сваёй 15-гадовай дачкі, якая не магла б наведваць Пэдака ў Мінску.
Тыдзень таму Джон Пэдак наведваў беларускую сталіцу, ён папрасіў некалькі дзён, каб паразважаць перад прыняццём рашэння.