Канадскія навукоўцы выявілі ген, які цягне людзей да салодкага
Ген, які цягне людзей да салодкага, выяўлены канадскімі навукоўцамі. Даследчыкі з універсітэта Таронта ў артыкуле, апублікаваным у часопісе
Physiological Genomics, сцвярджаюць, што ім удалося знайсці сувязь
паміж пэўнымі генетычнымі асаблівасцямі і пераважным ужываннем ежы з
вялікім утрыманнем цукару. Для гэтага яны праводзілі эксперымент.
Пэўныя змены гена GLUT2, адказнага за дастаўку цукару ў клеткі, адбываліся ў выніку павышанага ўжывання людзьмі цукару.
Навукоўцы мяркуюць, што іх даследаванне дапаможа патлумачыць некаторыя з індывідуальных перавагаў людзей, у тым ліку і тых, хто церпіць ад атлушчэння і дыябету.
РИА "Новости"