Канаплёў можа вярнуць у Беларусь вядомага гандбаліста Рутэнку

Вядомы гандбаліст Сяргей Рутэнка, які зараз гуляе за іспанскі «Сьюдад-Рэаль», можа вярнуцца ў нацыянальную зборную Беларусі.
Беларус змяніў грамадзянства і нейкі час выступаў за зборную Славеніі. Нядаўна з ім правёў перамовы старшыня Беларускай федэрацыі гандболу і Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў.

У інтэрв’ю газеце «Прессбол» Рутэнка паведаміў, што пакуль не даў ні станоўчага, ні адмоўнага адказу. Аднак адзначыў, што «ўсё рэальна».

Сітуацыя высветліцца ў пачатку ліпеня, калі адбудзецца паўторная сустрэча Канаплёва з гандбалістам. Нагадаем, сёлета Уладзімір Канаплёў ужо пераканаў не змяняць беларускае грамадзянства на расійскае гульца нацыянальнай зборнай Сяргея Гарбака.