Кандаліза Райс: ЗША падтрымаюць дэмакратыю ў Беларусі і Расіі

ЗША падтрымаюць дэмакратыю ў Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіла дзяржсакратар Злучаных Штатаў Кандаліза Райс.  Выступаючы з дакладам на слуханнях у сенаце ЗША Райс назвала Беларусь і Расію ў ліку “крытычна важных” краінаў для праграмаў адміністрацыі Джорджа Буша па падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека ў замежжы.

У гэтым пераліку таксама прысутнічаюць Ліван, Кітай, Паўночная Карэя, Тайланд, Венесуэла, Самалі, М’янма і Пакістан.

Кандаліза Райс паведаміла, што ў бюджэтны запыт на 2009 год адміністрацыя ўключыла 60 мільёнаў долараў для фінансавання спецыялізаванага “Фонда падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека”, створанага ўрадам ЗША.

РИА "Новости"