Кандрусевіч: Сустрэча ў Ватыкане важная для Беларусі

Кіраўнік Рыма-каталіцкай царквы (РКЦ) у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў важнай падзеяй для Беларусі і Каталіцкай царквы ў краіне сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім Бенедыктам XVI, якая адбылася напярэдадні ў Ватыкане. Ён падкрэсліў, што знамянальны сам факт такой сустрэчы ў перыяд, калі развіваюцца адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Не мінае і тыдня, каб Беларусь не наведаў хтосьці з прадстаўнікоў ЕС, адзначыў арцыбіскуп.

Каментуючы адносіны беларускай дзяржавы і Каталіцкай царквы, Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што яны развіваюцца дынамічна, паведамляе сайт newsru.com.