Кандрусевіч уступае на пасаду кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
У мінскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіць цырымонія ўступлення ў пасаду кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Беларускай рымска-каталіцкай царквы архібіскупа мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Урачыстасці пачаліся аб 11-й гадзіне. У цырымоніі прымаюць удзел прадстаўнікі беларускіх уладаў, Ватыкана, Літвы, Польшчы, Італіі, Румыніі, Расіі і Украіны, усе беларускія біскупы, лідэры хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама кіраўнікі іншых канфесій.
Той, хто не здолеў патрапіць у храм, назірае за цырымоніяй на вуліцы — каля касцёла ўстаноўлены вялікі плазменны экран.
БелаПАН