Кандуктар выпала з аўтобуса праз зачыненыя дзверы
У цэнтры Гомеля жанчына, якая працуе кандуктарам у аўтобусе, звалілася на павароце на дзверы, тыя зламаліся і яна выпала на вуліцу. Трагедыя здарылася амаль тыдзень назад, але ўвесь гэты час 41-гадовая жанчына ляжыць у рэанімацыі з ударам галаўнога мозгу, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.